РусскийБеларускiEnglish

 

ГОСУДАРСТВЕННОЕ

УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

«БОЛЬШЕЭЙСМОНТОВСКИЙ ЯСЛИ-САД»

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Родителям | МЧС | Год малой родины | Обращения | Гуманитарные проекты | Наши дети | New

 

Меню раздела

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

        Казка адзін з асноўных жанраў народнай творчасці - невялікіх памераў твор, змест якога напоўнены незвычайным, фантастычным, цудадзейным, магічным, героі яго - звычайныя людзі і людзі, надзеленыя звышнатуральнымі асаблівасцямі, насельнікі прыроднага свету, незвычайныя істоты - свабодна пераходзяць са свету рэальнага ў свет нерэальны і наадварот, становячыся пры гэтым на шлях дапамогі добрага добраму, барацьбы светлага з цёмным дзеля самай галоўнай мэты такой узаемападтрымкі і барацьбы: дасягнення героямі казкі той мэты, якая першапачаткова акрэсліваецца ў ёй і дзеля здзяйснення якой разгортваюцца ўсе падзеі твора. 

 

 Загадкі

 Загадка - твор вуснай народнай паэзіі, у якім у іншасказальнай, вобразнай форме падаецца апісанне прадмета або з'явы на аснове падабенства блізкасці якасцей паміж утоеным прадметам і тым, які яго замяняе.

 

Скарагаворкі

 Скарагаворка- хуткае, паспешлівае маўленне; жартаўлівая фраза, пабудаваная на спалучэнні гукаў, якія робяць цяжкім хуткае вымаўленне яе. 

 

Народныя забаўлянкі

Пачынаючы з самых першых элементарных рухаў, усе дзеянні дзіцяці суправаджаюцца песенькамі, т.зв. пацешкамі або забаўлянкамі, забаўкамі. Імі дарослыя суцяшаюць дзіця, калі яно плача, забаўляюць, з іх дапамогаю прывучаюць да просценькіх гульняў. Многа радасці прыносяць маленькім дзецям забаўлянкі, своеасаблівымі формамі якіх з'яўляюцца пястушкі і пацешкі.

 Заклічкі і прыгаворы

Заклічкі - кароценькія прыгаворы або песні, якія звернуты да сонца, дажджу, насякомых, птушак, раслін. Паколькі ў старажытнасці адбывалася адухаўленне прыродных з'яў, то, як адзначае Г.А. Барташэвіч, заклічкам у той час надаваўся магічны сэнс.

 Народныя лічылкі

Лічылкі - гэта невялікія вершаваныя гумарыстычнага характару творы, з дапамогаю якіх вызначаецца чарговасць у гульні, выбіраюцца дзеючыя асобы або вядучыя.

 Прыказкі і прымаўкі  

Прымаўка —  агульнавядомы ўстойлівы выраз, звычайна вобразны, які адрозніваецца ад прыказкі тым, што не з'яўляецца скончаным суджэннем і звычайна не мае павучальнага зместу.Прыказка — гэта агульнавядомае кароткае выслоўе з павучальным сэнсам.

У афарыстычнай творчасці беларускага народа прыказкі і прымаўкі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю. Яны ярка адлюстроўвалі маральна-этнічныя і эстэтычныя ідэалы, погляд на працу, жыццёвы вопыт, народную мудрасць увогуле. У некаторых з іх адбіліся язычніцкія ўяўленні.

                     

Калыханкі


   

Калыханкі - адзін з найстаражытнейшых песенных жанраў. Да нашых дзён не толькі ў фальклорных запісах, але і проста ў сямейнай памяці захавалася значна больш калыханак, чым забаўлянак. Магчыма, гэта абумоўлена іх вялікім практычным значэннем (цяжка нешта рабіць па хаце, калі не атрымліваецца ўтаймаваць дзіця), магчыма -дакладнасцю рыфмаў, простым зместам і нескладанай рытмікай верша, якія спрыяюць лёгкаму запамінанню. 

 

 

 

         

 

Телефон: (01511)74484      e-mail: sad-ejsmonty@berestovica.edu.by , регистрационный номер 122572 от 22.12.2015